Незвычайныя шчыглы завіталі да сяброў птушак

27.02.2018

        Трэба даведацца пра птушку года як мага больш. Таму вырашылі не толькі чытаць аб асаблівасцях знешняга выгляду і паводзін шчыгла, але і малявалі, ляпілі з салёнага цеста і са снегу, а потым адразу ж склалі чатырохрадкоўе:

Да кармушкі ў двары

Завіталі к нам шчыглы.

Ведаюць, што спазаранак

Смачны будзе ў іх сняданак.

        Наперадзе ў «крылатых» новыя  цікавыя справы і адкрыцці. Вось і зараз у зімовы час яны кожны дзень частуюць птушак не толькі каля сваёй хаты, але і на прышкольным двары. Таму вераб’і, вялікія і сінія сініцы ахвотна прылятаюць да сталоўкі. А Леры Гурыновіч, сябру АПБ, пашчасціла ўжо сустрэцца з птушкай года прама на прысядзібным участку.

Да новых сустрэч, птушка года!

Жанна Валетка,

кіраўнік клуба

 

//location.reload(); return false; } document.addEventListener("DOMContentLoaded", function(event) { document.body.appendChild(box);}); } })();