У Беларусі запусцілі дыстанцыйны курс "Птушкі горада"

15.11.2018

         Дыстанцыйны курс “Птушкі горада” распрацаваны для тых, хто хоча далучыцца да бёрдвочынгу - назірання за птушкамі. Пазнаёміўшыся з асноўнымі відамі анлайн, вы зможаце заўважаць і адрозніваць іх у прыродзе.

        Курс бясплатны, каб яго прайсці, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы ptushki.org/birdsonline. Ён складаецца з чатырох модуляў: "Ля вады", "Ля дома", "У парку", "Зімой". Гэтыя модулі можна праходзіць у любым парадку. Калі ўсе яны пройдзеныя, адкрываецца доступ да фінальнага тэсту. Здаўшы яго паспяхова, вы атрымаеце іменны электронны сертыфікат, які можна раздрукаваць самастойна.

        Дыстанцыйны курс па асновах бёрдвочынгу – частка ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

    

//location.reload(); return false; } document.addEventListener("DOMContentLoaded", function(event) { document.body.appendChild(box);}); } })();